З‑за хвароб хакеістаў перанесены ўжо чатыры матчы чэмпіянату Беларусі

28.10.2009 / 11:31

Паводле інфармацыі прэс‑службы Федэрацыі хакея, у сувязі з хваробай 14 гульцоў «Хімвалакна» 29 і 31 кастрычніка не адбудуцца выязныя сустрэчы магіляўчан з «Сокалам» і «Гомелем».

Раней з‑за прастудных захворванняў 19 гульцоў «Брэста» з 25 кастрычніка на 7 снежня была перанесена сустрэча каманды з «Нёманам». «Вострае віруснае захворванне» 20 хакеістаў «Кераміна» стала прычынай пераносу на няпэўны тэрмін гульні з «Шахцёрам».

Наступны тур адбудзецца 29—30 кастрычніка.