Кіраўнік МЗС Венгрыі прыляцеў у Мінск
Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта прыбыў у Мінск, паведамляе БелТА.
13.02.2023 / 14:27
У беларускім знешнепалітычным ведамстве запланаваны перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з венгерскім калегам. У Міністэрстве замежных спраў нашай краіны адбудзецца таксама падпісанне двухбаковых дакументаў.
Акрамя таго, у праграме візіту — перамовы з міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым.