Ёсць, прынамсі, адна краіна, якую зацікавіў беларускі досвед змагання з цэнамі
13.02.2023 / 20:0
Сёння міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў сустрэўся з паслом Судана ў Беларусі Махамедам Амерам Мусой Алі. Аказваецца, паміж дзвюма краінамі дагэтуль у поўнай ступені не задзейнічаны патэнцыял супрацоўніцтва, але ў той жа час у Беларусі ёсць тое, што патэнцыйных суданскіх партнёраў вельмі цікавіць.
«Асаблівая ўвага падчас сустрэчы нададзена вывучэнню беларускага досведу ў галіне цэнавага рэгулявання, і, як адзначыў спадар пасол, такі механізм барацьбы з інфляцыяй можа вельмі спатрэбіцца і ягонай краіне», — адзначае прэс-служба міністэрства.