Пад Рэчыцай аўтамабіль збіў лася: пасажыр загінуў, кіроўца ў рэанімацыі
14.02.2023 / 13:16
Трагічнае здарэнне адбылося вечарам 13 лютага на 116-м кіламетры дарогі Акцябрскі — Парычы — Рэчыца.
Фота: ДАІ Гомельскай вобласці
Кіроўца «легкавіка» збіў лася, які раптоўна выбег на дарогу.
У ДАІ паведамілі, што кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыю. А вось пасажыру пашанцавала менш: ён памёр на месцы.
Лось таксама не выжыў.