МЗС Польшчы звольніла ўсіх выпускнікоў МГІМО

 У польскім дыпламатычным ведамстве не засталося ніводнага выпускніка Маскоўскага інстытута міжнародных адносін (МГІМО).

14.02.2023 / 15:12

Звольненыя ўсе супрацоўнікі, якія скончылі гэтую ВНУ (ведамасны ўніверсітэт МЗС Расіі). Пра гэта кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў распавёў у інтэрв'ю газеце Polska Codziennie, удакладніўшы, што польская дыпламатыя «свабодная ад расійскага МГІМО» ўжо блізу двух месяцаў.

«Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін быў інвестыцыяй у дзейнасць расійскага імперыялізму. Гэта частка савецкай мяккай сілы. Выпускнікі павінны былі служыць дзяржаўнаму розуму гэтай імперыі», — цытуе міністра газета.

«Нам удалося закрыць вельмі важны працэс, які з'яўляецца часткай дэкамунізацыі ў шырокім разуменні», — падсумаваў кіраўнік польскага МЗС.

Nashaniva.com