У Вярхоўнай радзе прапанавалі адмяніць святы 8 Сакавіка, 1 Мая і 9 Мая

У Вярхоўную раду Украіны паступіў законапраект аб адмене святаў 8 сакавіка, 1 мая і 9 мая. Так, згодна з законапраектам, замест 8 сакавіка прапануецца 25 лютага (дзень нараджэння паэткі Лесі Украінкі) усталяваць новае дзяржаўнае свята — Дзень украінскай жанчыны.

14.02.2023 / 15:39

Фота AP

Таксама выхадным днём прапануецца зрабіць 9 сакавіка, Дзень нараджэння паэта Тараса Шаўчэнкі.

Законапраект прапануе адмяніць святкаванне Дня ўсіх працоўных 1 Мая і Дня Перамогі 9 Мая. Замест гэтага прапануецца 8 мая адзначаць Дзень памяці і прымірэння.

«Каб пазбегнуць эканамічных страт, варта ліквідаваць камуністычныя рудыменты, перш за ўсё, 1 Мая (так званы Дзень працы). У маі таксама варта пазбавіцца ад рудымента — святкавання «Дня Перамогі» 9 мая», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумента.

«Заканчэнне Другой сусветнай вайны адзначаецца 8 мая. Аднак у іншых дзяржавах гэта не святочны, а жалобны дзень памяці дзясяткаў мільёнаў загінулых. Прыдатны характар варта вярнуць і Украіне, што дазваляе абысціся без святкаванняў на касцях», — лічаць распрацоўшчыкі дакумента.

У праекце таксама прапаноўваецца зрабіць выхадным другую нядзелю мая — у гонар Дня маці.

Nashaniva.com