Затрыманы музыка, які пераклаў песні Scorpions на беларускую
Прычынай затрымання маглі стаць каментарыі ў тэлеграме.
14.02.2023 / 19:01
Аляксандр Хадасевіч. Фота: «Укантакце»
Аляксандру Gishtall Хадасевічу 34 гады, ён займаецца музыкай са школьнага ўзросту — грае на бас-гітары, гітары і спявае. Ён паспеў паўдзельнічаць у шэрагу гуртоў рознай ступені вядомасці, але цяперашні яго асноўны праект называецца Lirivial.
З відэа, апублікаваным на праўладных каналах, вынікае, што яго затрымалі за некалькі каментарыяў у тэлеграме (у якіх ён, здаецца, нікога не абразіў, але сілавікі палічылі іх «негатыўнымі») і за вось гэты кавер на песню Scorpions «Вецер перамен» ад праекта Lirivіal:
Ці заведзеная супраць яго крымінальная справа — не паведамляецца.