Пры ААЦ створаць Нацыянальны цэнтр кібербяспекі

Нацыянальны цэнтр кібербяспекі пры ААЦ павінен запрацаваць не пазней, чым праз паўгода. Гэта прапісана ва ўказе Лукашэнкі «Аб кібербяспецы».

16.02.2023 / 09:43

Аляксандр Лукашэнка і начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка. Фота: mogilev.by

Цэнтры кібербяспекі з'явяцца таксама пры іншых дзяржаўных органах і арганізацыях. Іх пералік вызначаць на працягу года.

Задачы — папярэдзіць і мінімізаваць наступствы кібератак.

Каардынаваць усё будзе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку. Ён будзе ацэньваць абстаноўку, узаемадзейнічаць з міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях рэагавання на кіберінцыдэнты (напрыклад, у рамках форуму FIRST), заказваць праграмы і праекты, даследаванні ў галіне бяспекі.

Таксама ён будзе выносіць абавязковыя для выканання прадпісанні для дзяржорганаў і аператараў элекрасувязі.

Створаць таксама нацыянальную каманду рэагавання на кіберінцыдэнты — CERT.BY.

Функцыі цэнтраў кібербяспекі пры дзяржарганізацыях могуць ускладацца на падначаленыя ім юрасобы і структурныя падраздзяленні. Гэтыя цэнтры будзе атэстоўваць ААЦ.

Функцыі аўтарызаванага аператара электрасувязі — на «Беларускіх воблачных тэхналогіях». 

Ва ўказе сказана, што кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый нясуць персанальную адказнасць за кібербяспеку.

Мэта ўсяго гэтага — «павысіць узровень абароны нацыянальнай інфармацыйнай структуры ад знешніх і ўнутраных пагроз».

Ва ўказе прыведзены пералік крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі. У яго ўвайшлі:

Nashaniva.com