Закон аб Елбасы страціў сілу
Такаеў адмяніў персанальны закон аб першым прэзідэнце Казахстана, пазбавіўшы яго ўсіх прывілеяў і статусу «елбасы» (лідара нацыі).
15.02.2023 / 16:18
Цяпер будзе дзейнічаць закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Казахстан», які рэгулюе пытанні статусу ўсіх былых прэзідэнтаў, паведамляе Tengrinews.kz.
У Назарбаева не будзе асаблівага забеспячэння, у тым ліку канцылярыі са штатам супрацоўнікаў і спецыяльнага падраздзялення аховы.
Але кватэра, дзяржаўная дача, аўтамабіль з кіроўцам застануцца, бо гэта прадугледжана законам.
Недатыкальнасць ад крымінальнага пераследу Назарбаеў таксама захавае.