Каманда праекта Politzek.me запускае часопіс Politzek Times

У часопісе Politzek Times будуць распавядаць гісторыі беларускіх палітвязняў і пра тое, што людзі перажываюць у зняволенні і па выхадзе на волю.

16.02.2023 / 15:03

«Самы вялікі страх палітвязняў, што пра іх забудуць. Таму наша місія рабіць усё магчымае, каб кожны герой быў пачуты. І мы хочам працягваць распавядаць гісторыі людзей, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю. Мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным вопыце, пра катаванні і рэпрэсіі ведаюць многія», — расказвае каманда праекта.

На старонках часопіса збіраюцца публікаваць асабістыя гісторыі палітвязняў, іх рэфлексіі пра новы досвед і сілу пераадолення. Будуць таксама гісторыі салідарнасці і рубрыка «Знаходзім у сваіх» — пра бізнэс палітвязняў.

Каманда праекту запрашае таксама напісаць адкрыты ліст палітвязню.

Nashaniva.com