Затрымалі адміністратара чата «Ружаны 97%»

Раней у гэтым чаце з'явілася паведамленне ад губазікаўцаў з запрашэннем «каяцца».

16.02.2023 / 18:45

Павал Дурэйка. Фота: «Укантакце»

Паўлу Дурэйку з Ружанаў Брэсцкай вобласці 40 гадоў. 

Вядома, што прынамсі раней ён працаваў у санаторыі «Ружанскі». Гэта адзін з самых дарагіх беларускіх санаторыяў — пражыванне там нават не ў сезон абыдзецца ў суму ад 100 да 200 рублёў за суткі на чалавека.

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён быў адміністратарам чата «Ружаны 97%», які ў студзені 2022 года прызналі экстрэмісцкім. Увогуле, чат выглядае як закінуты ўжо доўгі час — туды рэпосцяцца праўладныя медыя і відэа сілавікоў, але ніхто іх не выдаляе.

Акаўнт мужчыны не быў схаваны з пераліку адміністратараў, на аватарцы стаяць яго фота і імя, а таксама нікнэйм.

Nashaniva.com