Брусу Уілісу паставілі новы дыягназ — лобна-скроневая дэменцыя

Сям'я вядомага галівудскага акцёра, 67-гадовага Бруса Уіліса паведаміла пра пастаўлены яму новы, яшчэ больш жахлівы дыягназ — лобна-скроневая дэменцыя. Хвароба прагрэсуе.

16.02.2023 / 23:21

Пры захворванні, дыягнаставаным ва Уіліса, закранаюцца перадусім лобныя долі і пярэднія аддзелы скроневых доляў галаўнога мозга. Пасля з'яўлення яго сімптомаў чалавек жыве ў сярэднім 5-7 гадоў.

У мінулым годзе Брус Уіліс скончыў сваю акцёрскую кар'еру з-за афазіі (разладу маўлення пасля пашкоджання мозгу).

Чытайце таксама:

«Мы — сям'я»: Дэмі Мур расчуліла каляднымі здымкамі з хворым на афазію Брусам Уілісам

Пасля таго, як стала вядома пра хваробу Бруса Уіліса, у яго забралі «ўзнагароду» за найгоршую ролю

Культавы акцёр Брус Уіліс завяршае сваю кар'еру з-за праблем са здароўем

Брус Уіліс хворы. «Сумна бачыць, як легенда развальваецца на тваіх вачах» 

Nashaniva.com