«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

Па ўсёй Беларусі 29 і 30 верасня 2021 года прайшла хваля затрыманняў за каментарыі ў сацыяльных сетках пра забойствы IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. «Вясна» сабрала статыстыку, колькі па гэтай справе на сённяшні дзень пацярпела людзей.

16.02.2023 / 23:46

Неўзабаве пасля арыштаў Следчы камітэт заявіў, што супраць 136 затрыманых былі распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

На гэты момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 124 затрыманых па справе, не менш за 114 з якіх ужо асудзілі.

Дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.

Nashaniva.com