Брытанская разведка: У расійскай арміі высокія суадносіны забітых і параненых

Сілы Мінабароны Расіі і прыватных вайсковых кампаній (ПВК), магчыма, страцілі ад 175 000 да 200 000 чалавек пацярпелымі з пачатку ўварвання ва Украіну. Гэта лічба, верагодна, уключае прыкладна 40 000—60 000 чалавек забітымі.

17.02.2023 / 11:00

Разбітыя расійскія танкі ў Харкаўскай вобласці. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Узровень страт у Расіі значна павялічыўся з верасня 2022 года, калі была ўведзеная «частковая мабілізацыя», гаворыцца ў штодзённай зводцы брытанскай разведкі.

Па сучасных мерках гэтыя лічбы ўяўляюць сабой высокія суадносіны забітых і параненых. Гэта амаль дакладна звязана з надзвычай прымітыўным медыцынскім забеспячэннем большай часткі Узброеных сіл.

Артылерыя хутчэй за ўсё стала прычынай большасці страт Расіі. Сілы ПВК «Вагнер» задзейнічалі вялікую колькасць зняволеных-навабранцаў. У іх, верагодна, узровень страт даходзіць да 50%.

Nashaniva.com