Лукашэнка пад'ялдыкнуў Пуціна: «Дзякуй, што пагадзіліся прыехаць». — «Як быццам я мог не пагадзіцца!»
Перамовы двух палітыкаў пачаліся ў Нова-Агарове з абмену рэплікамі не без з’едлівасці.
17.02.2023 / 15:29
Фота: «Пул першага»
— Дзякуй, што пагадзіліся прыехаць.
— Як быццам я мог не пагадзіцца!
— Ну, мы ўсе занятыя людзі, спраў хапае і дома. Учора, дарэчы, глядзеў вашу прэс-канферэнцыю.
— Лепш бы не глядзелі. Засмуціліся, напэўна?
— Не, чаму? Я падзяляю вашы пазіцыі і падыходы.
Паведамлялася, што на сустрэчы Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць пытанні бяспекі, абароны, энерганосьбітаў і імпартазамяшчэння.