Стала вядома, у чым вінавацяць праваабаронцу Насту Лойка

Адзін з артыкулаў, па якім абвінавачваюць праваабаронцу Насту Лойка, быў вядомы ўжо раней — «народны» арт. 342.1 КК Беларусі («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады альбо якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства»). Цяпер праваабаронцы даведаліся, што ёсць і іншы.

17.02.2023 / 17:49

Другім артыкулам стаў арт. 130.3 КК Беларусі — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы».

Падставай для апошняга абвінавачвання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, якую следчыя ў справе Насты кваліфікуюць як «распальванне варожасці» да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

Nashaniva.com