Групоўка Вагнера страціла ва Украіне больш за 30 тысяч чалавек забітымі і параненымі — CNN

Групоўка Вагнера страціла ва Украіне больш за 30 тысяч чалавек забітымі і параненымі, паведамляе CNN. Як паведамляе тэлеканал, такую ацэнку агучыў прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі.

18.02.2023 / 09:24

Па даных урада ЗША, каля 9 тысяч чалавек былі забітыя, прычым палова з іх — у перыяд з сярэдзіны снежня.

Каля 90% забітых у снежні былі завербаваныя ў расійскіх турмах, сцвярджае Кірбі: «Яны ставяцца да сваіх навабранцаў, у асноўным асуджаных, як да гарматнага мяса, літаральна кідаючы іх у мясарубку, не па-людску, не задумваючыся. Людзі, якіх ён [Прыгожын] проста вырваў з турмаў і кінуў на поле бою без падрыхтоўкі, без абсталявання, без арганізацыйнага камандавання, былі проста кінутыя ў бой», — цытуе CNN Джона Кірбі.

Nashaniva.com