Ніякіх заяў, ніякай інфармацыі пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пад Масквой няма

Учора перамовы пачаліся з жарту Аляксандра Лукашэнкі з намёкам на тое, што ён прыехаў у Расію не па сваёй волі.

18.02.2023 / 12:36

Фота: Пул першага

Чым скончыліся перамовы, пакуль не паведаміў ні расійскі, ні беларускі бок.

У 2022 годзе Уладзімір Пуцін сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам 10 разоў, дзевяць з іх да Пуціна лётаў Лукашэнка.

Лукашэнка пад'ялдыкнуў Пуціна: «Дзякуй, што пагадзіліся прыехаць». — «Як быццам я мог не пагадзіцца!»

Nashaniva.com