Ціханоўская: Пасля дэмакратычных перамен Беларусь выйдзе з Саюзнай дзяржавы і АДКБ
Пра гэты Святлана Ціханоўская заявіла на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае «Позірк».
18.02.2023 / 20:47
Фота: прэс-служба Ціханоўскай
«Пасля лютага 2022 года мы не бачым ніякіх перспектыў партнёрства з Расіяй — дзяржавай, якая не паважае незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць сваіх суседзяў», — заявіла Святлана Ціханоўская.
Паводле яе словаў, «наша задача заключаецца ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі. Гэта немагчыма, пакуль Беларусь прыкутая да Масквы».
Калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя перамены, яна пакіне Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы, бо «недапушчальна быць у тым жа ваенным блоку, што і агрэсар».
Паводле слоў дэмлідаркі, усе пагадненні, заключаныя паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, павінны лічыцца незаконнымі.
Усе эканамічныя дамоўленасці з РФ «мусяць быць перагледжаныя з пункту гледжання беларускіх нацыянальных інтарэсаў».