БЕЛ Ł РУС

Свет

«Сурʼёзна планую скласці канкурэнцыю нашаму дарагому брату Прыгожыну». Кадыраў хоча стварыць уласную ПВК

19.02.2023 / 18:0

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале паведаміў пра свае планы стварыць уласную прыватную вайсковую кампанію.

Фота: тэлеграм-канал Кадырава

Паводле яго, ПВК «Вагнер» змагла дабіцца вялікіх вынікаў падчас вайны ва Украіне. Кадыраў падкрэсліў, што такія фармаванні патрэбныя, а сітуацыя «падвяла рысу пад размовамі аб іх неабходнасці».

«Таму я сурʼёзна планую па завяршэнні працы на дзяржслужбе скласці канкурэнцыю нашаму дарагому брату Яўгену Прыгожыну і стварыць прыватную вайсковую кампанію. Думаю, што ўсё атрымаецца», — напісаў ён.

Прыватныя вайсковыя кампаніі забаронены расійскім заканадаўствам, а ўдзел у іх зʼяўляецца саставам крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам КК «Наёмніцтва».

Раней амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) пісаў, што Кадыраў, верагодна, вырашыў публічна не падтрымліваць Прыгожына ў яго канфлікце з Мінабароны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула