Рэцэпт на выхадныя. Запечаная курачка па-французску (poulet rôti) — просты далікатэс
Маеце дома толькі курыцу, масла і часнок? Гэтага хопіць.
26.02.2023 / 12:04
Фота: cookipedia.co.uk
Каб згатаваць запечаную курачку па-французску, вам спатрэбіцца:
- адна цэлая курыца вагой 1,5 кілаграма,
- тры чвэрці чайнай лыжкі солі,
- 60 грамаў размякчанага масла,
- некалькі ачышчаных зубкоў часнаку,
- 2 чайныя лыжкі аліўкавага алею.
- Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
- Змажце курыцу знутры 15 грамамі масла. Пакладзіце ва ўнутраную частку курыцы часнок.
- Пакладзіце курыцу грудкай уверх у форму для запякання ці на рашотку.
- Натрыце курыцу звонку яшчэ 15 грамамі масла.
- Пастаўце ўсярэдзіну разагрэтай духоўкі і запякайце 5 хвілін.
- Перавярніце курыцу на бок адной з грудак, змажце 15 грамамі масла і запякайце яшчэ 5 хвілін.
- Перавярніце курыцу на бок іншай грудкі і паўтарыце працэс.
- Праз 5 хвілін зменшыце тэмпературу ў духоўцы да 180 градусаў і працягвайце запякаць курыцу. Кожныя 10 хвілін палівайце яе алеем.
- Праз 30-40 хвілін пасля пачатку запякання пасаліце курыцу чвэрцю чайнай лыжкі солі і перавярніце яе на іншы бок. Працягвайце паліваць алеем.
- Праз 15-20 хвілін зноў пасаліце курыцу і перавярніце яе. Працягвайце паліваць алеем. Запякайце курыцу да гатоўнасці. Правяраецца яна так: калі вы ўстаўляеце ў мяса нож ці зубачыстку, з яго павінен выцякаць празрысты сок без крыві.
- Пасля прыгатавання завярніце курыцу ў фольгу і дайце ёй пастаяць 30 хвілін, перш чым наразаць.