Польшча абмяжоўвае рух на памежным пераходзе «Кукурыкі-Казловічы»
20.02.2023 / 17:49
Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Фота: БелТА
Абмежаванне закране фуры і пачне дзейнічаць заўтра з 21.00 (з 19.00 па польскім часе).
Яно будзе дзейнічаць, пакуль «не здымуць абмежаванні з польскіх перавозчыкаў».
Гэты пункт пропуску быў апошнім на польскай мяжы для грузавых перавозак.
Абмежаванне не распаўсюджваецца на пасажырскія перавозкі на памежным пераходзе ў Тэрэспалі, а беларускія перавозчыкі змогуць уязджаць у Беларусь праз Літву і Латвію.