Выйшаў па-беларуску адзін з найлепшых раманаў Хэмінгуэя
Раман «І ўзыходзіць сонца» Эрнеста Хемінгуэя ў перакладзе Юркі Гаўрука ад выдавецтва «Кнігаўка» ўжо ў продажы. Неўзабаве з’явіцца і электронная версія.
20.02.2023 / 23:03
Кніга выйшла ў мяккай вокладцы і такім жа фармаце, у якім выдавецтва «Янушкевіч» выдавала кнігу Джорджа Оруэла «1984». Цана — 29,90 злотых, замовіць можна тут.
У Беларусі папяровая кніга па вядомых прычынах прадавацца не будзе, але неўзабаве мае з’явіцца электронная версія.
Раней выдавец Андрэй Янушкевіч, якога ў Беларусі пазбавілі ліцэнзіі, запусціў праект «Магістрат «Кнігаўка»» для аднаўлення выдавецкай дзейнасці ў Польшчы.