«Вельмі шмат пытанняў па ДТЗ». МУС пакуль не разумее прычын аварыі ў Смалявіцкім раёне

На месцы здарэння ў Смалявіцкім раёне яшчэ працуе следча-аператыўная група, рух на гэтым участку дарогі адноўлены, паведаміў СМІ міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

21.02.2023 / 11:35

«Цяпер вызначаем усе прычыны, якія садзейнічалі ДТЗ. Сказаць, хто вінаваты, хто не, у гэты момант не магу. Таму што будзе праводзіцца вельмі вялікая колькасць экспертыз, якія адкажуць на ўсе пытанні», — сказаў Іван Кубракоў.

Паводле яго, папярэдне, хуткасны рэжым кіроўцы не парушалі.

«Што садзейнічала менавіта такому лабавому сутыкненню, яшчэ трэба разабрацца. Але ўсе адказы на пытанні дасць тэхнічная экспертыза. Таму што вельмі шмат пытанняў па гэтым ДТЗ», — сказаў Кубракоў.

Nashaniva.com