Беларусам дазволілі даўжэй знаходзіцца ў непрызнанай Абхазіі
Кіраўнік самаабвешчанай Абхазіі Аслан Бжанія, сустрэўшыся з Лукашэнкам, зацвердзіў новыя тэрміны бязвізавага знаходжання беларусаў на гэтай тэрыторыі.
21.02.2023 / 18:44
Былы санаторый «Грузія» ў Абхазіі
Цяпер знаходзіцца ў Абхазіі без візы грамадзяне Беларусі змогуць да 30 сутак. Раней гэты тэрмін быў амаль напалову карацейшы: беларусам дазвалялася наведваць гэтую краіну цягам 14 дзён.
Пра рашэнне Аслана Бжанія было абвешчана 21 лютага па выніках сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.