Падчас візіту Байдэна ў Кіеў Расія правяла няўдалы запуск міжкантынентальнай ракеты
Амерыканская тэлекампанія CNN паведамляе са спасылкай на ананімных афіцыйных асоб ЗША, што падчас візіту прэзідэнта Джо Байдэна ў Кіеў у панядзелак Расія правяла выпрабавальны запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Сармат», але запуск аказаўся няўдалым.
22.02.2023 / 08:16
Суразмоўцы CNN сказалі, што Расія загадзя апавясціла ЗША аб выпрабаванні, і Злучаныя Штаты не разглядаюць яго як крок у бок эскалацыі напружання.
«Выпрабаванне цяжкай ракеты «Сармат» […], па ўсёй бачнасці, правалілася. Расія ўжо праводзіла паспяховыя выпрабаванні гэтай ракеты, і калі б атрымалася і гэта, то, на думку амерыканскіх афіцыйных асоб, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падкрэсліў бы гэта ў звароце да Федэральнага сходу ў аўторак», — піша CNN.
Пуцін у звароце заявіў, акрамя іншага, што Расія прыпыняе дзеянне асноватворнай дамовы з ЗША аб узаемным кантролі над ядзернай зброяй — Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях.