Журналіста Алеся Любенчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў
У пачатку лютага палітвязня накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але адразу пасля прыбыцця, пакуль Алесь Любянчук быў на каранціне, адміністрацыя калоніі ўжо пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы за парушэнне «правілаў унутранага распарадку», паведамляе «Вясна».
22.02.2023 / 20:12
Алеся Любенчука затрымалі 26 мая мінулага года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Журналіста абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
27 кастрычніка 2022 года суддзя Алена Ананіч прызначыла палітвязню тры гады калоніі.