Што вядома пра стан пацярпелых у ДТЗ з маршруткай

Пра стан усіх дзевяці пацярпелых у аварыі на аўтадарозе Р-69 паблізу горада Смалявічы, распавёў галоўны пазаштатны хірург-трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук НАН РБ Алег Румо.

23.02.2023 / 12:33

«Усе пацыенты, якія пацярпелі ў гэтай страшнай аварыі, знаходзяцца ў вядучых лячэбных установах. Шэраг пацыентаў знаходзіцца ў цяжкім стане. За іх жыццё працягваецца барацьба і медыкі робяць усё магчымае», — расказаў Алег Румо.

«Гэта трое пацыентаў з цяжкой спалучанай траўмай, дзе пераважаюць траўмы органаў брушной поласці і адзін пацыент, у якога пераважае траўма чэрапа — цяжкая чэрапна-мазгавая траўма. Астатнія пяць пацыентаў знаходзяцца ў стабільным стане, яны пакуль знаходзяцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, але па меры іх выздараўлення яны будуць пераведзеныя ў звычайныя саматычныя аддзяленні. Траўмы ўсе спалучаныя, пашкоджаныя косці шкілета, косці тваравага чэрапа, пашкоджаны галаўны мозг», — расказаў прафесар Румо

Нагадаем, што страшная трагедыя здарылася пад Смалявічамі 20 лютага. У выніку сутыкнення маршруткі і МАЗа загінулі 11 чалавек, 9 чалавек трапілі ў бальніцы. Кіроўца МАЗа быў затрыманы.

Nashaniva.com