Ютуб-канал «Обычное утро» і тыкток-акаўнт Каці Пытлевай прызналі «экстрэмісцкімі»

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс прадукцыі, прызнанай «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

23.02.2023 / 12:45

Скрыншот відэа «Обычное утро»

Туды дадалі ютуб-канал «Обычное утро», а таксама тэлеграм-канал і лагатып перадачы.

У спіс уключылі таксама тыкток-акаўнт Каці Пытлевай і ютуб-канал «Страна для жизни».

«Экстрэмісцкай» ведамства прызнала і тэлеграм-групу «ГАИ Радошковичи и область».

Рашэнне ад прызнанні «экстрэмісцкімі» па гэтых каналах і групе было прынятае судамі 21 лютага.

Nashaniva.com