У канаве ў Браслаўскім раёне знайшлі памерлых мігрантаў
Двое замежнікаў былі знойдзены памежнікамі пад вадой у канаве Браслаўскага раёна. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі, паведамляе Следчы камітэт.
24.02.2023 / 12:15
Абставіны здарэння яшчэ высвятляюцца.
Следчы камітэт традыцыйна абвінаваціў у гэтых смярцях Захад.
«Чарговы доказ таго, што прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Польшчы абясцэнілі жыцці людзей, за выключэннем сваіх. Менавіта на межах гэтых краін многія ўцекачы пакутліва гінуць, іх улады ўявілі сябе «вяршыцелямі лёсаў», — напісала ведамства.
Міграцыйны канфлікт восенню 2021 года быў справакаваны пры пасярэдніцтве беларускіх уладаў. Памежнікі Літвы і Польшчы раней публікавалі відэа, як беларускія сілавікі падштурхоўваюць мігрантаў да мяжы.