Дэпутата Савіных у Вене сустрэлі воклічам «Жыве Беларусь»
Дэпутата Андрэя Савіных, які прыехаў з лукашэнкаўскай дэлегацыяй у Вену на Парламенцкую асамблею АБСЕ, сустрэлі прадстаўнікі беларускай дыяспары.
24.02.2023 / 14:29
Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».
«Жыве Беларусь!» — крыкнуў дэпутату мужчына.
«Яшчэ адзін», — адказаў Савіных і паспрабаваў хутчэй схавацца ад яго.
На ўчарашнім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ расійскай дэлегацыі і дэлегацыі рэжыму Лукашэнкі дэманстратыўна выдзелілі месцы ў апошнім шэрагу, хоць звычайна пры рассадцы дзейнічае алфавітны парадак.