П'яны мінчук упаў пад цягнік
П'яны мужчына зваліўся з платформы ў Мінску проста пад колы цягніка, паведаміла мінская міліцыя. Падышоўшы да краю платформы, чалавек страціў раўнавагу і ўпаў на рэйкі.
24.02.2023 / 22:33
Скрыншот з відэа
Машыніст цягніка заўважыў чалавека на рэйках і ўключыў экстраннае тармажэнне, аднак шматтонны састаў нельга спыніць за секунды. Таму мужчына апынуўся пад цягніком, але, на шчасце, застаўся жывы і амаль не пацярпеў.
Выратавала чалавека тое, што ён зваліўся ў праём паміж цэментнай платформай і рэйкамі. Неўзабаве яго выцягнулі на платформу. Небараку не спатрэбілася нават шпіталізацыя — ён абышоўся толькі драпінамі.