БЕЛ Ł РУС

Свет

Дырэктар ЦРУ: Кітай вывучае магчымасць пастаўкі зброі ў Расію

26.02.2023 / 8:30

Nashaniva.com

ЗША ўпэўненыя, што Кітай разглядае магчымасць адпраўкі ўзбраенняў у Расію, але амерыканская разведка мяркуе, што Пекін яшчэ не прыняў канчатковага рашэння, заявіў CBS News дырэктар ЦРУ Уільям Бернс.

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Alexandr Demyanchuk, Pool Sputnik Kremlin, AP

«Мы не бачым сведчанняў рэальных паставак смертаноснага абсталявання», — дадаў Бернс.

У пятніцу тэлеканал CNN паведаміў, што кітайскі ўрад разглядае магчымасць надання Расіі беспілотнікаў і боепрыпасаў для вайны ва Украіне.

CNN спаслаўся на інфармацыю ад трох крыніц, знаёмых з разведданымі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка ляціць у Кітай

Кітай апублікаваў сваю пазіцыю па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Der Spiegel: Кітай вядзе перамовы з Расіяй адносна паставак дронаў-камікадзэ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула