Напярэдадні 8 сакавіка махляры запусцілі «святочныя» схемы падману

Перад 8 сакавіка расце махлярства праз інтэрнэт па продажы кветак.

01.03.2023 / 14:41

Злачынцы рэгіструюцца ў сацыяльных сетках, ствараюць фальшывыя кветкавыя крамы, завабліваюць кліентаў нізкімі коштамі і акцыямі з вялізарнымі зніжкамі. Пасля атрымання грошай у якасці перадаплаты ашуканцы перастаюць выходзіць на сувязь.

За апошнія некалькі тыдняў ахвярамі такога віду махлярства сталі больш за 20 жыхароў Віцебскай вобласці, піша УУС Віцебскай вобласці.

Nashaniva.com