«Байпол» апублікаваў фрагмент відэа падлёту дрона да расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах
удакладнена
У нядзелю 26 лютага «Байпол» заявіў, што выбухамі з дрона беларускія партызаны пашкодзілі расійскі самалёт А-50. Праз тры дні маўчання дзяржканалы сталі абвяргаць гэта. Сёння яны апублікавалі відэа, на якім бачна, як самлёт узлятае.
02.03.2023 / 16:38
У адказ «Байпол» апублікаваў відэа з дрона. На відэа бачны яго падлёт да ўзлётна-пасадачнай паласы і рух у бок расійскага самалёта.
Поўнае відэа абяцаюць апублікаваць на сваім канале.