Беларуская мастачка адкрыла ў Львове выставу «Жыве Украіна»

Творы мастачкі Віялеты Майшук, выпускніцы гомельскага каледжа мастацтваў, прысвечаныя беларускім валанцёрам, якія дапамагаюць Украіне. Выстава арганізаваная ў межах праграмы «Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў», піша «Флагшток».

02.03.2023 / 21:47

«У сюжэтах карцін — рэальныя гісторыі людзей, якіх я сустрэла за гэты год. У некаторых валанцёрскіх ініцыятывах я сама прымала ўдзел, таму мне гэта вельмі блізка. У першы дзень вайны мы круцілі кактэйлі Молатава, а нашы хлопцы пайшлі на фронт. Эпілог — праца, прысвечаная нашай агульнай перамозе. У ёй зло ў выглядзе Крамля — Мордара», — кажа мастачка.

Карціны з выставы будуць рэалізаваныя на аўкцыёне, а грошы пойдуць на падтрымку УСУ.

Віялета Майшук у 2020 годзе ўваходзіла ў ініцыятыўную групу Святланы Ціханоўскай, з-за палітычнага пераследу з’ехала разам з мужам Дзмітрыем Лукомскім ва Украіну. Вайна сям'ю заспела ў Дняпры, яны прынялі рашэнне застацца ва Украіне.

Nashaniva.com