ФСБ праз суткі апублікавала першыя кадры з месца «нападу ўкраінскіх дыверсантаў» у Бранскай вобласці
ФСБ РФ у пятніцу апублікавала відэа дзвюх расстраляных машын. Адна з іх «Ніва», другая — ВАЗ 2107. У абедзвюх машынах на месцах кіроўцаў — целы забітых мужчын.
03.03.2023 / 11:55
Фота: ФСБ РФ
У роліку таксама ёсць фатаграфіі мін, боепрыпасаў і гільзаў, нібыта пакінутых «дыверсантамі» ў рэгіёне.
Учора расійскія СМІ і блогеры посцілі супярэчлівую інфармацыю пра баі ў Бранскай вобласці, ДРГ і закладнікаў. Інфармацыя ўвесь час мянялася. Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус».