Нафтагазавыя даходы Расіі ў лютым скараціліся на 48% пасля скарачэння на 38% у студзені

Нафтагазавыя даходы Расіі ў лютым упалі амаль удвая (на 48%) у параўнанні з мінулым годам. Гэта адбылося на фоне заходніх санкцый і росту зніжак на нафту Urals. Даходы ад экспарту газу пасля рэзкага падзення яго аб'ёмаў скараціліся на 42%, падлічыў Bloomberg. 

03.03.2023 / 19:34

Нафтагазавыя даходы Расіі ў лютым склалі 6,9 млрд даляраў. Даходы ад нафты і нафтапрадуктаў скараціліся на 4,8 млрд даляраў, а газавыя даходы — на 2,1 млрд.

У лютым сярэдняя цана на асноўны экспартны гатунак Urals склала 49,56 даляра за бараль.

З 5 снежня дзейнічае эмбарга ЕС на куплю нафты з Расіі з дастаўкай па моры, а таксама столь цэн на ўзроўні 60 даляраў, да якой далучыліся краіны G7, Аўстралія і Нарвегія. З 5 лютага такія ж меры ўвялі па расійскіх нафтапрадуктах.

На даходы ад энерганосьбітаў прыпадае каля траціны паступленняў у расійскі бюджэт.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на даныя Міжнароднага энергетычнага агенцтва паведамляла, што ў студзені 2023 года даходы Расіі ад экспарту нафты і газу знізіліся на 38 працэнтаў у параўнанні са студзенем 2022 года.

Nashaniva.com