Украіна атрымае ад Вялікабрытаніі ўдвая больш танкаў Challenger 2, чым планавалася адразу
Пра гэта паведамляе ўкраінскі бок. Брытанцы пакуль не каментуюць заяву.
04.03.2023 / 20:05
Пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Вадзім Прыстайка заявіў, што Украіна атрымае ад Вялікабрытаніі ўдвая больш танкаў Challenger 2, чым было абяцана раней — 28 замест 14.
Паводле яго слоў, пра павелічэнне паставак удалося дагаварыцца падчас лютаўскага візіту Зяленскага ў Лондан.
Брытанскі бок пакуль не каментаваў заяву.