Нью-Йорк усё яшчэ фінансавы цэнтр свету

Агенцтва Bloomberg правяла глабальнае апытанне фінансістаў

02.11.2009 / 13:13

Агенцтва Bloomberg правяла глабальнае апытанне фінансістаў. Яны паспрабавалі назваць найлепшыя фінансавыя цэнтры свету.

Нягледзячы на крызіс, пачэснае званне захаваў Нью-Йорк. Яго назвалі 29% рэспандэнтаў.
Другое месца ў Сінгапуру (17%), які адкінуў уніз Лондан (16%).

У спісе таксама прысутнічаюць Шанхай (11%), Дубай (5%) і Токіа (1%).