Беларусь наведае міністр замежных спраў Латвіі

02.11.2009 / 13:58

Міністр замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш 3 лістапада наведае з працоўным візітам Беларусь.

Як паведамляе прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Латвіі, гэта першы візіт кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ў Беларусь.

Праграма візіту прадугледжвае сустрэчы Рыекстыньша з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. Падчас перамоў будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, развіцця эканамічнай кааперацыі, а таксама развіццё адносін Беларусі і Еўрасаюза.

Акрамя таго, Рыекстыньш плануе сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і выступіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце з лекцыяй на тэму «Усходняе партнёрства як важны інструмент развіцця адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю».

Як нагадвае прэс‑служба МЗС Латвіі, у красавіку 2009 года адбыўся візіт у Латвію кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргея Мартынава.

ЗП