У Крычаве выбралі «Міс Крычаўцэментнашыфер — 2023»
Пераможцай стала Ларыса Падлягаева.
05.03.2023 / 15:23
3 сакавіка ў ДК «Цэментнік» выбралі самую цудоўную дзяўчыну ААТ «Крычаўцэментнашыфер», піша krichevlive.by.
Конкурс сабраў дзевяць самых прафесійных і пры гэтым прыгожых работніц з філіялаў таварыства.
Удзельніцам трэба было расказаць аб прывабнасці сваёй прафесіі, праявіць кемлівасць і паказаць веды гісторыі прадпрыемстваў ААТ, прадэманстраваць таленты і прайсці ў вячэрніх сукенках.
Званне «Міс Крычаўцэментнашыфер — 2023» заваявала Ларыса Падлягаева. Першай віцэ-міс прызнаная Настасся Міласэрная, другой віцэ-міс — Вікторыя Ціткова. Міс глядацкіх сімпатый — Аксана Белавусава.
Таксама прысуджана перамога ў намінацыях:
«Міс Крэатыўнасць» — Юлія Фокіна,
«Міс Элегантнасць» — Валерыя Рэгета,
«Міс Арыгінальнасць» — Яўгенія Небажэнка,
«Міс Артыстызм» — Настасся Янушкевіч,
«Міс Грацыя» — Алена Камінская,
«Міс Чароўнасць» — Аксана Белавусава.