Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Латушку — 18
Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі. Такі прысуд вынес суддзя Пётр Арлоў па запыце пракурора Міхаіла Кавалёва. Пракурор, праўда, прасіў 19 гадоў. Вялікія тэрміны атрымалі і іншыя абвінавачаныя па справе.
06.03.2023 / 15:18
Калі б Ціханоўская была ў Беларусі, то мусіла б адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.
Усе іншыя абвінавачаныя па «справе Каардынацыйнай рады» таксама прызнаныя вінаватымі па цяжкіх крымінальных артыкулах. Разам з Ціханоўскай завочна судзілі Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз і Сяргея Дылеўскага.
Латушка атрымаў 18 гадоў узмоцненага рэжыму, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў калоніі.