Экскурсаводаў, якіх раней затрымлівалі, пазбаўляюць пасведчанняў

Як стала вядома «Радыё Свабода», беларускіх экскурсаводаў пачалі пазбаўляць бэджаў, што пацвярджаюць іх атэстацыю і дазвол на правядзенне экскурсій.

06.03.2023 / 17:20

Адны прафесійныя гіды даведаліся пра выключэнне з прафесіі на чарговай атэстацыі 2 сакавіка, на якую яны прыйшлі зацвярджаць новыя тэмы для экскурсій. Яшчэ некаторым даслалі лісты на электронную пошту і папяровыя паведамленні.

Паводле «Палажэння аб атэстацыі», сярод магчымых прычын пазбаўлення бэджа значацца судзімасць паводле пэўных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а таксама адміністрацыйныя правапарушэнні. Сярод пазбаўленых бэджаў сапраўды ёсць і тыя, хто раней меў адміністрацыйныя арышты.

Nashaniva.com