У мінскай пякарні прадаюць гіганцкі круасан. Угадайце цану

На сайце Koko.by паказалі, як у мінскім гастрабары «БатэрБро» выглядае фірмовы круасан вагой у 700 грамаў з 400 грамамі тварожнага сыру і яшчэ 400 грамамі хатняга варэння з розных ягад.

06.03.2023 / 18:20

Такі гіганцкі круасан у гэтай установе падаюць толькі на сняданак па буднях і выхадных па папярэдняй замове, проста так выпадковы наведвальнік яго не купіць.

Пры дэгустацыі выявілася, што цеста ў гэтым круасане вільготнае, але не сырое, а па краях ён — як тыповы круасан. Лёгка разрываецца, масляністы і паветраны, звонку ідэальная храбусткая скарыначка. Ну і, вядома, уражвае памер.

Есці, аднак, гэтага гіганта нязручна, бо ўсе рукі ў масле, да таго ж крышыцца.

Ну і каштуе нямала — ажно 88 рублёў.

Найлепей з усіх пунктаў гледжання яго замаўляць не на аднаго чалавека, а на кампанію.

Сярод плюсаў — тое, што круасан сытны, смачны і прыемна выглядае.

Nashaniva.com