«Кнігаўка» выдае «Вялікага Гэтсбі» па-беларуску
Выхад амерыканскага рамана анансаваў выдавец Андрэй Янушкевіч.
07.03.2023 / 10:08
«Пераклад з англійскай Сяргея Матыркі. Рэдакцыя Сяргея Шупы.
Выдатная работа, што тут сказаць…
248 старонак, фармат 130х200 мм, цвёрдая вокладка», — напісаў ён.
Кніга Фрэнсіса Скота Фіцжэральда выйшла ў 1925 годзе. Гэта адзін з найбольш вядомых і папулярных раманаў амерыканскай літаратуры.