Удзельніцы «Міс Мінск» перад конкурсам паўдзельнічаюць у суботніку
Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў сустрэўся з прэтэндэнткамі на тытул конкурсу «Міс Мінск». Яны абмеркавалі развіццё сталіцы, будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў і дабрачынныя праекты, паведамляе СТБ.
07.03.2023 / 11:04
Удзельніцы цікавіліся ў чыноўніка, якімі рысамі характару павінна валодаць «Міс Мінск», а таксама які праект дапаможа сталіцы стаць яшчэ прыгажэйшай.
Як паведамляецца, пытанні тычыліся не толькі конкурсу. Гаварылі аб забудове мегаполіса, азеляненні, планах развіцця сталіцы. У працэсе падрыхтоўкі да конкурсу дзяўчаты наведаюць прытулкі і дамы-інтэрнаты.
Таксама іх чакае сумесны суботнік разам з кіраўніком горада.
Фінал «Міс Мінск» пройдзе 24 сакавіка. Дзяўчына, якая надзене карону, атрымае грашовы прыз. Ацэньваць, як паведамляецца, будуць не толькі знешнюю прыгажосць, але таксама духоўныя і інтэлектуальныя якасці і творчыя здольнасці.