Каля плошчы Бангалор у Мінску хутка пачнуць будаваць метро

З-за будаўніцтва дзвюх новых станцый трэцяй лініі метро частка плошчы Бангалор, а таксама скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча неўзабаве будуць закрытыя, паведамляюць «Мінск-Навіны».

07.03.2023 / 20:15

Плошча Бангалор. Фота: Мінск-навіны

Ужо цяпер на гэтай тэрыторыі пачаліся падрыхтоўчыя работы.

На час будаўніцтва метро будзе зменена схема аб'яздных шляхоў. Усім жыхарам і кіроўцам трэба быць гатовымі да таго, што скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча, а таксама цэнтральная частка плошчы Бангалор працяглы час будуць закрытыя.

Каб лепей арганізаваць рух транспарту, давядзецца нават знесці частку будынка на вуліцы Веры Харужай, 25.

Перакладка інжынерных сетак, у тым ліку будаўніцтва аб'ездаў, працягнецца да 2025 года.

Чытаць таксама:

Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі

Nashaniva.com