Сырскі: Мы робім усё, каб праціўнік у Бахмуце апынуўся ў цугцвангу
8.03.2023 / 15:36
Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі чацвёрты раз за два тыдні прыехаў у Бахмут. У тэлеграм-канале генерала было апублікавана відэа, на якім ён уручае ўзнагароды абаронцам горада. Падчас гэтага візіту ён сярод іншага правёў трапную шахматную паралель.
Аляксандр Сырскі. Скрыншот відэа
Сырскі, у прыватнасці, заявіў, што цяпер ва Украіне няма пункта больш гарачага, чым Бахмут, і правёў паралель паміж вайной і шахматамі:
«Цугцванг — гэта такая сітуацыя ў шахматах, калі кожны наступны ход пагаршае становішча. Мы робім усё для таго, каб праціўнік апынуўся менавіта ў такой сітуацыі».
Раней Сырскі быў у Бахмуце 25 лютага, а таксама 3 і 5 сакавіка.
Чытайце таксама:
Дзярждэп ЗША: Расія хоча захапіць Бахмут, каб паказаць хаця б нейкія дасягненні на полі бою