Пяцярых людзей асудзілі да «хатняй хіміі» за фотаздымкі з Маршаў

Стала вядома пра вынікі адразу двух судовых пасяджэнняў, якія адбыліся ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Пяцярых людзей асудзілі да «хатняй хіміі» за фотаздымкі ўдзелу ў паслявыбарчых ацыях пратэсту ў 2020 годзе, якія міліцыянты знайшлі ў інтэрнэце, піша «Вясна».

09.03.2023 / 20:19

Гаворка ідзе пра прысуды Дзмітрыю Ступакевічу, Людміле Цыбульскай, Сяргею Ляўко, Дзмітрыю Плешавеню і Юрыю Дзіковічу.

Прысуды агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Чатыры абвінавачаныя знаходзіліся пад вартай да абвяшчэння прысудаў і былі вызваленыя ў зале суда.

Nashaniva.com